ГАЛОЎНАЯ
  ГІСТОРЫЯ   НАВІНЫ   КАНТАКТЫ   РАСКЛАД

 

 

Нешпары да Маці Божай Будслаўскай

 

______________

Віртуальны тур па касцёле

HD якасць

 

 

 

 

 

 

 


Пахвалёны Езус Хрыстус!

Радыя прывітаць вас на інтэрнэт-старонцы касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. Каталіцкая парафія ў Бабруйску адносна невялікая. Тым не менш яна займае пачэснае месца сярод парафій Беларусі. У свой час у Бабруйску працавалі святы Андрэй Баболя, бласлаўлёны Міхал Сапоцька, генералы Ордэну езуітаў Габрыэль Лянкевіч і Францішак Каро, першы рымска-каталіцкі біскуп Расіі Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, вядомы архітэктар Тамаш Жаброўскі, беларускі паэт Андрэй Зязюля (Аляксандр Астрамовіч). У Бабруйску паўтара стагоддзі дзейнічала рэзідэнцыя айцоў-езуітаў. Менавіта тут быў ахрышчаны і пэўны час жыў класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. На жаль, у 40-х гадах ХХ ст. вернікі гораду былі пазбаўленыя свайго касцёлу, а ў 60-х атэістычная ўлада, каб схаваць храм ад людзей, дабудавала да яго адміністрацыйны будынак. У 1990 годзе вернікам быў, нарэшце, вернуты касцёл, але ж ягоны першапачатковы выгляд пакуль так і не быў адноўлены.

Дадзены сайт ствараецца і дзейнічае дзякуючы намаганням бабруйскага ксяндза-пробашча Юры Быкава ды парафіянаў, перадусім мясцовага краязнаўцы, сябра парафіяльнай рады Віктара Маліноўскага, аўтара кнігі пра гісторыю бабруйскіх касцёлаў. Гэты сайт будзе цікавы як вернікам, гэтак і простым людзям, не абыякавым да хрысціянства і беларускай мінуўшчыны. Тут можна пазнаёміцца з гісторыяй касцёлаў ды каталіцтва ў Бабруйску, даведацца чым жыве парафія сёння. На сайце можна таксама даведацца парафіяльныя навіны, знайсці звесткі пра расклад Святых Імшаў, урокаў катэхезы і працы касцёльнай бібліятэкі,  а таксама шмат чаго яшчэ.

Пахвалёны Езус Хрыстус!

 

 

baranek

ХРЫСТОС УВАСКРОС!

 

 
__________________

Вялікодныя урачыстасці у нашай парафіі (ФОТА)